Традыцыйна, як і штогод, адной з галоўных падзей беларускага спорту з’яўляецца этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе ў Воршы. І заўсёды, ужо дзясяткі гадоў, спаборніцтвы найлепшых аўтагоншчынкаў прымае трасе каля Куцеінскага манастыра. Відовішча заўсёды прыцягвае сотні людзей і з’яўляецца для атлетаў і для жыхароў Воршы знакавай падзеяй.
Сёлета аўтагонкі пройдуць 21 і 22 верасня. Першынство праводзяць у класах «Д-1», «Нацыянальны-2000», «Д-2» і «Баггі Д-3 „Спрынт“.
На афіцыйнай старонцы арганізатараў ужо апублікаваныя стартавыя спісы турніру. Паводле Рэгламенту, усе гоншчыкі павінны перад допускам да старту прайсці медычны кантроль.
Таксама апублікаваная поўная праграма двух дзён спаборніцтваў.
У класе „Д-1“ лідзіруе самы малады ўдзельнік — Нікалас Шурба. Мянчук Аляксандр Стэфановіч паперадзе ў класе „Д-2“, і, што цікава, на другім радку ўсё той жа Шурба, які выступае ў двух класах!
Як піша autorul.by, барысаўчанін Рыгор Галабародзька ўзначальвае па пунктах табліцу класу „Нацыянальны-2000“, а Стэфановіч, які таксама ганяецца ў гэтым класе, — на другім радку.
Берасцейскі гоншчык Арсень Статкевіч пераканаўча ідзе на агульную перамогу пасля 5 этапаў у класе „Баггі Д-3 Спрынт“». У катэгорыі «Супербаггі» паперадзе Дзмітрый Дубянец з Барысава.
Агульная даўжыня Куцеінскай трасы — 1 км. Мінімальная шырыня складае 12 м, а перапад вышыняў 5 м. На закрытай трасе грунтавае пакрыццё.
Гэта будзе 6-ы этап першынства краіны ў аўтакросе. Сёлета ён будзе насіць імя заснавальніка аўтаспорту ў Воршы Канстанціна Раманоўскага, які трагічна загінуў у аўтакатастрофе.