Сустрэча 3-га туру першынства краіны ў міні-футболе паміж аршанскім клубам «Вітэн» і светлагорскім ЦКК не адбудзецца. Светлагорскі калектыў мае розныя арганізацыйныя праблемы і апавясціў федэрацыю міні-футболу і аршанскі клуб аб тым, што не прыбудзе ў Воршу на матч.
Адпаведна, згодна з Рэгламентам, за няяўку камандзе залічваюць тэхнічную паразу 0:5. «Вітэн» атрымлівае тры пункты, не выходзячы на паркет.
Цяпер у аршанскай дружыны будзе больш часу падрыхтавацца да наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 28 верасня. Анонс будзе асобна апублікаваны на сайце Orsha.eu.