27 верасня Папа Рымскі зацвярджае стварэнне аднаго з самых вядомых манаскіх ордэнаў - ордэн таварыства Ісуса Хрыста, які нам больш вядомы як езуіты. Гэта адзін з мацнейшых і ўплывовейшых каталіцкіх ардэноў: езуіты прынеслі хрысціянства ў Кітай, яны захапілі каталіцызмам Лацінскую Амерыку, яны перавялі ў каталіцызм велізарную колькасць уплывовых людзей. І за гэта іх падазравалі ў подкупах і забойствах, за гэта іх ненавідзелі і забаранялі, але яны ўсё адно працавалі эфектыўна.
У цэнтры Оршы самы стары і вялікі будынак менавіта былы Езуіцкі калегіюм. І ў сёняшнім краязнаўчым роліку распавядаем пра тое як гэтыя манахі паўплывалі на Оршу. Паверце, расказаць ёсць пра што!