Загадзя выбачаемся перад тымі, хто не любіць нецэнзурную лексіку. Але ў беларускай гісторыі ёсць месца не толькі князям, шляхце ды войнам. Ёсць месца і для кахання, і для эротыкі — непазбежнай спадародніцы кахання.
У сёняшнім роліку распавядам пра лес, які з лёгкай рукі даследчыкаў атрымаў у этнаграфічнай літаратуры нецэнзурную назву. Што гэта за лес? Адкуль там такія незвычайныя артэфакты і дзе іх можна пабачыць — усё гэта ў сёняшнім роліку. Яшчэ раз выбачаемся за назву леса, якая гучыць у роліку.