"Тры дні бегла за вамі, каб сказаць наколькі вы мне абыякавыя" - так можна апісаць спробы даказаць нязначнасць Бітвы пад Оршай. Тыя хто хочуць прынізіць важнасць той Перамогі, магчыма, самі не разумеюць, што калі яны праз паўтысячы гадоў спрабуюць гэта даказаць, значыць, Бітва сапраўды была Вялікаю. Але значнасць Бітвы не адзіная спрэчка вакол той падзеі.
Сёняшні краязнаўчы ролік, лагічна, распавядае пра Бітву пад Оршай. Але мы вырашылі не распавядаць як адбывалася сама Бітва - пра гэта напісаныя тамы і можна самім знайсці інфармацыю. Сёння ў відэа-фармаце мы гаворым пра спрэчкі якія і зараз ідуць вакол гэтай грандыёзнай падзеі. Лайкі, каментары, рэпосты вітаюцца, калі для вас гэта бяспечна.