Адзіны дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў занальным архіве Воршы. Ён адбудзецца 12 верасня па адрасе архіву, вуліца Камсамольская, 21.
Усе ахвотныя могуць азнаёміцца з дзейнасцю ўстановы, атрымаць кансультацыі ў пытаннях архіўнай справы і справаводства, паведамілі ў занальным архіве. Для гасцей будзе працаваць выстава архіўных дакументаў «Аршанскі льнокамбінат. Шлях да якасці і сусветнага прызнання», віртуальная выстава «Летапіс зямлі Дубровенскай», а таксама арганізаваны экскурсіі ў архівасховішча і рэстаўрацыйную майстэрню.
На мерапрыемства для ўдзелу трэба рэгістравацца. Папярэдні запіс па тэлефоне 8 (0216) 51-20-31.
Час правядзення: 10.00-16.00.