Выдавецтва «Скарына», у якім рыхтуецца да друку кніга «На „Старт“ і ў „Тэмпе“», апублікавала цікавостку з выдання. Яна тычыцца старой тэлеграмы, якой Аршанскі спартовы камітэт паведамляў склад зборнай Воршы на неафіцыйны чэмпіянат Беларусі ў 1926 годзе.
«Сёньня заявіць каманду на спаборніцтвы можна непасрэдна з ложку, проста запоўніць і даслаць заяўку на адрас арганізатараў. Карткі са здымкамі гульцоў робяцца ўжо потым. Менш за сто гадоў таму дзеля афармленьня заяўкі трэба было ісьці на тэлеграф і складаць тэлеграму з поўным пералікам гульцоў. Вось тэлеграма Аршанскай акругі, дасланая ў 1926 годзе як заяўка на ўдзел у неафіцыйным першынстве БССР. Яна аформленая па-беларуску — савецкія ўлады яшчэ праводзілі беларусізацыю, так што спартовы камітэт Аршанскае акругі настойліва прасіў сэкцыі і арганізацыі ўзмацніць навучаньне беларускай мове тых супрацоўнікаў, якія ведалі яе кепска. Тэлеграма напісаная клясычным правапісам, з адметнасьцямі. Захоўваецца ў Віцебскім абласным архіве».
Апісанне кнігі можна сустрэць на сайце выдавецтва.
Працягваецца збор сродкаў на друк кнігі. Ужо сёння ёсць унікальная магчымасць аформіць перадзаказ.
Дарэчы, пра той турнір з удзелам зборнай Воршы ў 1926 годзе Orsha.eu рабіў цэлае краязнаўчае відэа. Запрашаем паглядзець яго яшчэ раз!