На мінулым тыдні ў Цік-ток рэзка набраў папулярнасць ролік з Оршы, а канкрэтней ад супрацоўніцы крамы "Baby mafia". Супрацоўнікі стварылі каля дзіцячай крамы аб'ектыўна крутую фотазону: арэлі з бліскучым фонам і плюшавым мядзьведзем. Фотазона, канешне, прыцягнула шмат увагі і, нажаль, не толькі ўвагу людзей, якія хацелі сфатаграфавацца. Але і людзей, якія хацелі б нашкодзіць.
За чатыры першых дні такія кепскія людзі паадрывалі некаторыя бліскучыя дэталі з фона, а самае галоўнае - скралі плюшавага мядзьведзя. Ролік пра крадзёж сабраў пад 300 тысяч праглядаў за некалькі дзён, яго апублікавалі многія СМІ краіны.
Канешне, крадзёж мядзьведзя гэта кепска, але ўчора прырода (а можа карма ці нейкія вышэйшыя сілы) кампенсавалі ўчынак вароў. Замест мядзьведзя на фотазоне з'явілася котка. Толькі на гэты раз не плюшавая, а сапраўдная. Адна з мясцовых пухнатых жывёлаў аблюбавала фотазону створаную для людзей. Учора на тым жа канале з'явіўся ролік як мілы пухнаты звер сядзеў на арэлях і мягка гайдаўся на іх.
Цяпер аршанцы зноў могуць скарыстацца фотазонай, каб сфоткацца з жывёлай, але жывой.