Гісторык Генадзь Вінніца, які жыве ў Ізраілі, а сам паходзіць з Воршы, выпусціў новую кнігу. Ён падрыхтаваў англамоўнае выданне сваіх навуковых даследаванняў па тэме катастрофы беларускага габрэйства.
Навуковец даўно займаўся тэмай знішчэння і катавання габрэяў падчас ІІ усясветнай вайны на ўсходзе Беларусі, але збольшага фокус яго даследавання быў накіраваны менавіта на тыя землі, што зараз складаюць усходнюю частку краіны.
Манаграфія пад назвай «Holocaust in the occupied territories of eastern Belarus in 1941–1944» выйшла ў Гановэры (Нямеччына). Яна мае 566 старонак. Кніга арыентаваная на заходняга чытача, які не валодае расійскай мовай. Гэта пераклад манаграфіі, якая выйшла ў 2014 годзе.
Сёлета Генадзь Вінніца адзначыў юбілей — яму споўнілася 65 гадоў. Віншуем аўтара з выхадам кнігі!