У лонданскім беларускім выдавецтве "Скарына" рыхтуецца да выдання кніга на "Старт і ў Тэмпе". "Старт" - так называлася ў лепшыя часы галоўная футбольная каманда Оршы, а "Тэмп" - назва галоўнай каманды Барані. То бок, у аб'ектыве выдання ўвесь футбол аршанскага рэгіёна. Аўтар кнігі - Арцём Сізінцаў даследваў тэму амаль 13 гадоў і сабраў вялікі, цікавейшы матэр'ял, які храналагічна распавядае пра гісторыю ад 1918 года (год першага зафіксаванга матча ў нашым горадзе) да сёняшняга дня.
На сёняшні дзень выдавецтва абвесціла збор данатаў на выданне кнігі, агулам плануюць сабраць 2000 еўра, якія кампенсуюць выдаткі на выданне кнігі. Для чытачоў гэта азначае, фактычна, перадзамову. Калі вы заданаціце 20 ці больш еўра, то вы гарантавана атрымаеце кнігу як толькі яе выпусцяць. Заданаціць/перадзамовіць кнігу можна па гэтай спасылцы.