Ратавальнікам пра пажар паведамілі а 9-19 і гэта было поздна - па прыездзе супрацоўнікаў МНС пажар ужо палаў ва ўсю. Гарэў лён у адной з секцый так званай "шохі" - адмысловы навес вышынёй 10 метраў.
Пажар сапраўды быў складаны для яго тушэння было прыцягнута 57 супрацоўнікаў супрацьпажарнай службы і 15 чалавек супрацоўнікаў ільнозавода. З вагнём змагаліся 15 машынаў (10 МНС і 5 дапаможнай). Хаця тэхнікі і ратавальнікаў было шмат, але пажар удалося ліквідаваць толькі глыбокім вечарам - пасля 22 гадзін. Відавочцы паведамляюць, што некаторы дым ішоў яшчэ і сёння.
У выніку пажарам знішчана 50 тонаў падрыхтаванага ільна, удалося выратаваць 720 тонаў. Раследваннем прычынаў пажару займаецца следчы камітэт. Сёння разглядаюцца дзве асноўныя версіі здарэння - неасцярожнасць пры паленні цыгарэтаў і наўмысны падпал.