Моладзевая арганізацыя "Звяз" праводзіць такія гульні з 2006 года. Звычайна тэматыка гульняў прымеркавана да нейкіх важных гістарычных датаў - у дадзеным выпадку да 500-годдзя Бітвы пад Оршай. Таму шмат якія пытанні, адказы і месцы, якія камандам трэба было наведаць каб знайсці адмысловыя гульнявыя знакі, так ці йначай былі звязаны з тэмай Аршанскай перамогі.
Тры каманды з наборам пытанняў стартавалі ад гарадзішча. Удзельнікам трэба было не толькі правільна адказваць на пытанні, але і раней за іншых знаходзіць патрэбныя месцы ў горадзе. На дзіва, першае месца заняла каманда якая складалася не з аршанцаў, а з бараньскай моладзі. Гэтая каманда з першага этапу вырвыалася ў лідары, бо па горадзе перасоўвалася выключна бегам. Больш інтрыгі складала супрацьстаянне двух другіх каманадаў - адрыў паміж імі складаў толькі некалькі хвілін. У выніку другое месца заняла каманда ўдзельнікі якой аказаліся найбольш знаходлівымі. На апошніх этапах удзельнікі каманды, заняўшай другое месца, знайшлі ровар (што не было забаронена правіламі) з дапамогай якога і змаглі абыйсці па часе супернікаў.
Без прызоў не застаўся ніхто. Арганізатары адмыслова стваралі тры каманды, каб разыграць тры прызавых месцы і ніхто не аказаўся прайграўшым.