24 верасня ў 15:45 каля вёскі Варанцэвічы Талачынскага раёна 25-гадовы кіроўца грузавіка «ГАЗ 53-12» не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі направа і перакуліўся на праезнай часткі.
У выніку ДТЗ кіроўца загінуў, а якая ехала з ім 36-гадовая пасажырка атрымала траўмы і была шпіталізаваная ў Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу, паведамляе прэс-служба УДАІ. І мужчына, і жанчына - жыхары Талачына.