06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Аршанцы "У кантакце"

28.10.2013 22:11

8280 праглядаў, 27 каментароў

Якая з Аршанскіх суполак "У кантакце" найбольш цікавая?

Сацыяльныя сеткі сталі значнай часткай жыцця сучаснага грамадства. Сярод усіх сетак у нашым рэгіёне найбольш папулярная "У кантакце". Канешне, "У кантакце" ёсць і супольнасці аршанцаў. На сёняшні дзень, суполак так ці іначай прысвечаных нашаму рэгіёну даволі шмат. Нейкія з іх больш папулярныя, нейкія меньш, нейкія больш актыўныя, а ёсць тыя якія даўно не абнаўляюцца.

Мы выбралі найбольш заўважныя ў апошні час суполкі і прапануем нашым чытачам ацаніць якая з гэтых суполак найбольш цікавая праз апытанне, размешчанае на сайце.

БАРАХОЛКА ОРШАнского района - рэкламная суполка, дзе любы карыстальнік можа размесціць прыватныя абвесткі. Колькасць сяброў суполкі - 4.345 чалавек. Па актыўнасці адна з самых абнаўляемых, па некалькі аб'яваў за суткі.

Оршанцы | Орша | Orsha - адна з найстарэйшых суполак прысвечаных Оршы і адна з найбольш папулярных, колькасць удзельнікаў - 4.895. Апошнім часам абнаўляецца пераважна не адміністратарамі, а самімі ўдзельнікамі з-за чаго таксама ўсё больш пераўтвараецца ў рэкламную старонку.

ОРША (БАНДИТСКИЙ ГОРОД) - даволі новая суполка, але хутка закінутая мадэратарамі. сёння гэтую суполку абнаўляюць самі карыстальнікі. Абнаўляюць не рэгулярна. Але папулярнасць у суполкі не маленькая - 1.679 чалавек. З перавагаў суполкі - наяўнасць некаторай падборкі музыкі народжанай у нашым горадзе.

!!! ОршА !!! - суполка пра аршанцаў і для аршанцаў. 3.805 наведвальнікаў. Суполка таксама даволі старая і мала абнаўляецца, паступова перўтвараючыся ў рэкламна-аб'яўную.

ФК Орша адна з найпапулярнейшых (2.277 чалавек) і найбольш актыўных суполак, прысвечаных адной тэме - футбольнаму клубу "Орша".

***ОРША***_***ВИТЕБСК***. Калі б гэта была суполка прысвечаная толькі Оршы, то самай папулярнай была б яна - 10.386 чалавек. Пры гэтым, дакладную тэму суполкі вызначыць цяжка - тут усё, а геаграфічнай прыналежнасці ўвогуле не адчуваецца.

Типичная Орша | Typical Orsha - суполка з якасным абнаўленнем. Тут шмат гумара прысвечанага менавіта нашаму гораду, які ствараюць самі аршанцы. адпаведна, высокая наведваемасць - 5.165 чалавек з'яўляюцца сябрамі гэтай суполкі.

Орша.by - Суполка даволі папулярная - 1.251 чалавек, але даволі закінутая адміністратарамі. У выніку, тэмы для абмеркаванняў вельмі розныя і мала тычацца Оршы.

-=Орш@н$к&е ПЕRЦЫ и ПЕRЧ&NК&=- суполка для тых "кто из лучшего города в МИРЕ - из Орши ". 1.409 сябраў. Не малая ўвага нададзена музыцы. Але закінутая адміністратарамі, з-за аго не зразумела тэма суполкі.

Орша как Вегас, только круче! - напэўна, самая маладя суполка. У сувязі з маладосцю, суполка не мае вялікай колькасці сябраў, але пры гэтым вельмі актыўна і якасна абнаўляецца, перш за ўсё прыгожымі пейзажнымі фотаздымкамі.

Калі ваш варыянт адказаў не патрапіў у спіс прапанаваных намі, прапаноўваем дадаваць свае варыянты ў каментарах да гэтага артыкулу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанцы "У кантакце"

Якая з Аршанскіх суполак "У кантакце" найбольш цікавая?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение