Цэнтральным месцам святкавання стала акадэмія горада Астрог - радавога гнязда роду князёў Астрожскіх. Хаця свае святкаванні адбываліся і ў іншых гарадах перш за ўсё суседніх з Астрогам. На святочных мерапрыемствах прысутнічалі афіцыйныя дэлегацыі з Літвы і Польшы ў складзе мінмістраў і амбасадараў. Таму і святкаванні пачыналіся з таго што гучалі тры гімны - украінскі, польскі і літоўскі. Беларускай афіцыйнай дэлегацыі на святкаваннях не было. Замест беларускіх чыноўнікаў у Астрог прыехала дэлегацыя ў складзе дэмакратычных палітыкаў, грамадскіх дзеячоў і творцаў.
Прапануем відэа-ролікі з дзённай частцы святкавання ў Астрозе.