12:00

+8

3 м/с

1000 гПа

15:00

+10

3 м/с

999 гПа

18:00

+8

3 м/с

998 гПа

21:00

+6

2 м/с

997 гПа

00:00

+6

2 м/с

996 гПа

Орша, Здарэнні

Скрала амаль 200 тысяч!

26.10.2024 09:40

152 прагляду, 0 каментароў

Вось такія пайшлі настаўнікі.

Педагог адной з навучальных устаноў Воршы пайшла на службовы падлог і перавышэне службовых паўнамоцтваў. Пра заведзеную на яе крымінальную справу паінфармаваў Следчы камітэт.

Вясной 2024 года ў адну з устаноў адукацыі Воршы прыйшла працаваць новая супрацоўніца. Аналізуючы бухгалтарскія дакументы, жанчыну збянтэжылі занадта вялікія сумы камісійных выплат. Аб дадзенай сітуацыі яна паведаміла кіраўніцтву, пасля чаго быў праведзены аналіз пералічэння грашовых сродкаў на карт-рахункі работнікаў. Праверка ўстанавіла факт крадзяжу буйной сумы грошай. Пра гэта паведамілі ў міліцыю.

Высветлілася, што 50-гадовая жанчына, працуючы ва ўстанове адукацыі да лютага 2024 года, некалькі гадоў незаконна налічвала сабе завышаны заробак.

«На допыце абвінавачаная прызналася следчаму, што пасля з’яўлення праблем з лішняй вагой, яна стала шукаць шляхі іх вырашэння. На кансультацыі спецыялістаў, абследаванні і пэўнае харчаванне патрабаваліся немалыя грашовыя сродкі. У імкненні да прыгажосці жанчына наважылася на крадзеж: выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, стала ўносіць змены ў спісы па выплаце заработнай платы на неабходную для яе суму. Паступова дасягала вынікаў, аднак спатрэбіліся грошы на адзенне, абутак і іншыя асабістыя патрэбы. Такім чынам, жыхарка Воршы скрала больш за 195 тысяч рублёў», — паведамілі ў Следчым камітэце.

Па выніках расследавання 50-гадовай жанчыне прад’яўлена абвінавачанне па ч.4 арт. 210 КК (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры) і ч.1 арт. 427 КК (Службовая падробка). Санкцыя самага строгага артыкула абвінавачання прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

З выкрадзеных 195 тысяч абвінавачаная падчас следства змагла пакрыць толькі 31 тысячу. Астатняе — патрачана.

Расследаванне крымінальнай справы завяршылася, матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Скрала амаль 200 тысяч!

Вось такія пайшлі настаўнікі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение