Ужо тры дні міліцыя і пашукавікі-валанцёры шукаюць Аляксандра Дзмітрыевіча Кнігу. 4 лістапада ён сыйшоў з дома на адным з завулкаў Чырвонагвардзейскіх (у абвестцы яго адрас напісаны няправільна - 30-га завулка Чырвонагвардзейскага ў Оршы няма), на наступны дзень яго ўжо пачалі шукаць, а па стане на раніцу 8 лістапада так і не знайшлі. Такое хуткае абвяшчэнне ў вышук звязана з тым, што ў Аляксандар Дзмітрыевіч можа быць дэзарыентаваны і патрабаваць медычнай дапамогі.
Рост мужчыны каля 180 сантыметры, худы, сівыя валасы. Быў апрануты ў чорную вязаную шапачку, балоневую куртку з белымі ўстаўкамі, сінія штаны, полуботы цёмныя.