18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пагуляў за кошт суседзяў

26.11.2024 11:00

381 прагляд, 0 каментароў

40-гадовы жыхар Талачынскага раёна проста хацеў выпіць ды закусіць, а атрымаць можа сур’ёзны тэрмін зняволення.

Калі б была прэмія за самыя глупыя ўчынкі (прэмію Дарвіна не бярэм у разлік), то ананімны жыхар Талачынскага раёна мог бы на яе прэтэндаваць. Гісторыю яго распавядае мясцовая раённая газета "Наша Талачыншчына".

40-гадовы мужчына бліжэй да ночы адчуў неверагодную прагу да алкаголю. Ён пайшоў да аднаго з суседзяў па вёсцы, змог зайсці да таго ў хату - скінуў кручок з дзвярэй. І там у прысутнасці суседа ў нахабную палез у яго лядоўню. Сусед змог адабраць у нахабніка частку прадуктаў, але... Ну, ня біцца ж за палку кіўбасы ды запальнічку. Да, запальнічку ахваотнік выпіць таксама ў суседа скраў.

Закуску ён знайшоў, а выпіць так і няма. І тады мужчына накіраваўся да іншай суседкі. Таксама самавольна зайшоў да яе ў хату і таксама ў прысутнасці гаспадыні дома забраў у яе бутэльку гарэлкі. Жанчына проста не маглі нічога супрацьпаставіць свайму суседу.

Глупства сітуацыі ў тым, што за бутэльку гарэлкі і закуску мужчына цяпер атрымае вялікі тэрмін. Бо такія дзеянні - крадзёж у адкрытую, у прысутнасці гаспадароў - трактуецца не як хуліганства, не як крадзёж, а як паўнавартаснае рабаўніцтва. Скрадзеная колькасць прадуктаў магла б не дацягнуць да крымінальнай справы з-за малога кошту. Але калі гэта не крадзёж, а рабаўніцтва, то сума не прынцыпова - гэта зусім іншы артыкул, больш жорсткі артыкул.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пагуляў за кошт суседзяў

40-гадовы жыхар Талачынскага раёна проста хацеў выпіць ды закусіць, а атрымаць можа сур’ёзны тэрмін зняволення.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение