Мужчына 1972 года нараджэння займаецца будаўніцтвам дома ў Андрэеўшчыне. 28 верасня ён з'язжаў з будоўлі дамоў з намерам раніцай наступнага дня працягнуць будаўнічыя работы. Але раніцай распачаць работы не атрымалася.
Раніцай калі ён вярнуўся ў недабудаваны Андрэеўшчынскі дом, выявілася, што электрычны інструмант, які на ноч мужчына пакінуў на месцы знік.
Ужо а палове на 9 раніцы мужчына звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі ў здзяйсненні крадзяжу падазраюць не працуючага аршанца 1989 года нараджэння. Суму скрадзенага ацанілі ў 21 мільён рублёў.