Прэс-службы міністэрства па надзвычайных здарэннях і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў паведамляюць пра два дробных здарэнні ў нашым рэгіёне.
Так, 2 кастрычніка бліжэй да абеду на трасе М1 быў затрыманы аўтамабіль "івеко" пад кіраваннем жанчыны пенсіянеркі 1952 года нараджэння. Без адпаведных дакумантаў жанчына перавозіла 175 літраў расійскай гарэлкі на суму ў 24,5 мільёны беларускіх рублёў.
3 чысла ў Оршы адбыўся пажар на 1-ы завулку Кастрычніцкаму. Дом належаў не працуючаму мужчыне 1977 года нараджэння. Пашкоджана частка столі. Прычына пажару пакуль не высветлена.