00:00

-9

0 м/с

1017 гПа

03:00

-9

1 м/с

1016 гПа

06:00

-10

1 м/с

1014 гПа

09:00

-9

1 м/с

1013 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

Орша, Грамадства

Перастаноўкі ў судзе

10.02.2025 14:18

192 прагляду, 0 каментароў

Ужо паўтара месяцы аршанскім судом кіруюць новы старшыня і яго намесніца

27 снежня мінулага года ў якасці старшыні суда Оршы і Аршанскага раёна быў прадстаўлены Дзмітрый Разумовіч, а яго намесніцай стала Алеся Дранькова. Зрэшты, знаёміць з падначаленымі іх было не трэба: новае кіраўніцтва да гэтага працавала ў тым жа судзе, толькі радавымі суддзямі.

Дзмітрый Разумовіч да пераходу на судовую працу быў следчым, у судзе Аршанскага раёна і г. Оршы на пасадзе суддзі працаваў з 2017 года. Падчас яго прадстаўлення калектыву суда старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз пажадаў новаму кіраўніку «знайсці кропкі судачынення з афіцэрскім складам і трымаць правапарадак у горадзе на тым жа ўзроўні».

На падвышэнне пайшла і суддзя Аршанскага суда Алеся Дранькова. У гэтай якасці яна прапрацавала тут яшчэ даўжэй - з 2014 года, аднак ёй прапанавалі толькі пасаду намесніка старшыні. Таксама яе прызначылі адказнай за арганізацыю працы судовай калегіі па крымінальных справах.

Аршанцам добра вядома, што і Дзмітрый Разумовіч, і Алеся Дранькова ў апошнія гады неаднаразова выносілі палітычна матываваныя прысуды па крымінальных справах і рэпрэсіўныя рашэнні - па «палітычных» адміністрацыйных.

Што тычыцца Алесі Котавай, якая раней узначальвала суд Оршы і Аршанскага раёну, то яе перавялі на працу ў Віцебскі абласны суд – у якасці суддзі па грамадзянскіх справах. У Оршы яна адпрацавала амаль 15 гадоў: з красавіка 2008 года была прызначаная суддзёй, з верасня 2011 года працавала намеснікам старшыні, а з мая 2017 года – старшынёй суда Аршанскага раёна і г. Оршы. У 2014 годзе менавіта яна прыняла рашэнне аб тым, што гарадскія службы не абавязаныя заключаць дамовы з арганізатарамі пікетаў, без якіх правядзенне любых масавых мерапрыемстваў забараняецца райвыканкамам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Перастаноўкі ў судзе

Ужо паўтара месяцы аршанскім судом кіруюць новы старшыня і яго намесніца

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение