03:00

-9

1 м/с

1016 гПа

06:00

-10

1 м/с

1014 гПа

09:00

-9

1 м/с

1013 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

2 м/с

1010 гПа

Орша, Грамадства

Непарадкі ў дзяржзакупках

10.02.2025 19:21

226 праглядаў, 0 каментароў

На мінулым тыдні ў Аршанскім судзе разбіралі справу за парушэнне працэдуры дзяржзакупак

Адказчыцай па адміністрацыйнай справе ( ч.3 арт. 12.9 КаАП- Парушэнне парадка ажыццяўлення дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)) - выступала Кацярына Жанеўская. Імя жанчыны ў якасці кантактнай асобы сустракаецца на сайце дзяржзакупак усяго аднойчы - у сувязі з закупкай паслуг па асведчанні кіроўцаў для Аршанскай раённай ветэрынарнай станцыі. Паслугі меліся ажыццяўляцца на працягу мінулага года.

Ці менавіта гэты выпадак стаў падставай для судовага разбору, і якое рашэнне вынесла суддзя Інна Кохава, пакуль не вядома. Але найхутчэй гэтая справа трапіла у суд пасля пракурорскай праверкі – такія праверкі актыўна праводзіліся цягам 2024 года.

Паводле Генеральнай пракуратуры, у сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства , дапушчанымі прадстаўнікамі арганізацый, вынеслі 44 прадпісанні. Па выніках іх разгляду былі адменены або зменены больш як 50 працэдур дзяржзакупак на агульную суму каля 6 мільёнаў рублёў. На патрабаванне органаў пракуратуры Віцебскай вобласці больш за 50 адказных асобаў былі прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Як паведамляе ведамства, толькі пракуратура Сенненскага раёна летась адмяніла незаконныя працэдуры закупак на 30 тысяч рублёў. Парушэнні тычыліся, у прыватнасці, абвестак пра закупкі аграхімічных аналізаў якасці кармоў і камбікармоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Непарадкі ў дзяржзакупках

На мінулым тыдні ў Аршанскім судзе разбіралі справу за парушэнне працэдуры дзяржзакупак

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение