Сёння раніцай прахожыя заснялі нешта дзіўнае ў галоўнай рацэ Аршаншчыны. Нешта плыло па Дняпры супраць плыні, робячы рухі як змяя. Даўжынёй гэтае Нешта можна ацаніць у 2-3 метры. Што гэта па відэа сказаць складана.
Змеі такіх памераў на Аршаншчыне не водзяцца ды і ў такі холад змяя выжыць не магла б. Магчыма, канешне, што гэта проста нейкі даўгі прадмет. Але ці не так з'яўляліся легенды пра Лахнэскага монстра? Можа быць і відавочцы пабачылі нейкага монстра? Ці не пара выклікаць крыптазаолагаў?!!! Тым больш, што ў Беларусі шмат фальклорных легендаў пра розных міфічных монстраў!