Рамонт маста паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці ў Менску стане прычынай зменаў станцый прыбыцця і адпраўлення ў сталіцы краіны. Гэта тычыцца і цягнікоў з і у Воршу.
У прэс-службе Беларускай чыгункі асобныя цягнікі па маршруце Менск — Баранавічы — Менск, Менск — Ворша — Менск і Менск — Асіповічы — Менск з 20 лютага будуць часова курсаваць з/да прыпыначнага пункту «Інстытут культуры».
Мост, адзначаюць улады сталіцы, даўно патрабаваў рамонту.
Традыцыйнымі станцыямі прыбыцця і ад’езду электравікоў з Менску і ў Менск у кірунку Воршы былі станцыі «Інстытут культуры» і «Менск-Усходні». Некаторыя электрацягнікі хадзілі да цэнтральнага чыгуначнага вакзалу сталіцы.
Паводле папярэдняга плану рэканструкцыі, рамонт маста на Інстытуце культуры зойме амаль год. Такім чынам, аршанцам, якія часта наведваюць Менск ці жывуць там, неабходна будзе прывыкаць да зменаў у руху.