Персанальная выстава фота-мастачкі Тацьцяны Тур "Песня ластаўкі" была адкрыта ў Ерусалімскім "Цэнтры кансерватыўнага іўдаізма" 7 ліпеня і праходзіць да гэтае пары. Аўтарка ўраджэнка Оршы, тут жыве яе маці ды іншая радня і Таццяна наведвае наш горад не радзей чым раз на год. Таму сярод 12 работаў фотавыставы 4 паказваюць краявіды Оршы. Хаця гэта першая персанальная выстава Таццяны, яна ўжо прынесла поспех - ужо ў дзень адкрыцця была прададзена работа "Моц свету".
Прапануем вашай увазе копіі фота-работаў створаных у Оршы.