Пажар адбыўся бліжэй да 17 гадзіны 5 кастрычніка. На вуліцы Чарняхоўскага загарэўся дом, які належаў пенсіянерцы 1940 года нараджэння. Гаспадыня спрабавала выратавацца ад пажару і самастойна змагла пакінуць палаючы дом. Некаторы час відавочцы яшчэ маглі бачыць як яна сядзіць на вуліцы ў абпаленай вопратцы. На вуліцы яна і памерла. Супрацоўнікі хуткай дапамогі канстатавалі смерць ад атрыманых апёкаў. Версія прычыны пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў.
Нажаль, гэта не адзіны пажар у нашым рэгіёне. У той жа дзень раніцай 5 кастрычніка У вёсцы Арляны Сененскага раёну гарэла лазня. У Оршы вечарам таго ж чысла па вуліцы Марата гарэлі сараі, у выніку знішчаны полымем два сараі.
За дзень да таго - 4 кастрычніка у Талачынскім раёне гарэў дачны дом, а ў Дубровенскім раёне жылы дом. Акрамя пажару ў Талачыне, у іншых выпадках абыйшлося без ахвяраў.