У доме 6 пакояў, кухня сумешчана з жылой зонай. Агульная плошча — 340 м2 ( з улікам цокальнага паверха), жылая — амаль 118 м2 . На ўчастку плошчай 15 сотак таксама размешчаны асобны капітальны гараж, лазня, два парнікі і зона для адпачынку з мангалам.
Гэты «маёнтак» месціцца ў Оршы на уліцы Чкалава і каштуе 550 990,70 рублёў ($169 000).
У доме праведзена халодная і гарачая вада, ёсць газавае ацяпленне. Гаспадары гатовы прадаць будынак часткова з мэбляй. «Превосходный вариант для счастливой жизни и для выгодных инвестиций!», — гаворыцца ў аб’яве на Анлайнеры.
Для параўнання: трохпакаёвы аднапавярховы жылы дом на Заходняй ( гэтаксама з газавым ацяпленнем, цэнтральным вадаправодам, лазняй і садам на тэрыторыі ўчастка плошчай 0,0972 га) каштуе ў 6,5 разоў танней — $ 25 800.