У сеціве з'явілася відэа, знятае ў Першым мікрараёне Оршы. На кароткім відэа аўтамабіліст засняў двух пешаходаў, але наколькі розных пешаходаў… Адзін з іх - у пачатку роліка - пераходзіць дарогу па ўсіх правілах дарожнага руху. А другі - у канцы - парушае правілы пераходу дарогі.
Ёсць, праўда, і яшчэ адно адрозненне,якое паказвае, што "чалавек разумны" не такі ўжо і разумны. Але гэта вы самі пабачыце ў роліку.