У Сененскім раёне каля вёскі Савінічы прыблізна а 19-00 легкавы аўтамабіль пад кіраваннем Віцебчаніна сутыкнуўся з гужавой павозкай. Мясцовы жыхар, які кіраваў павозкай, пенсіянер 1953 года нараджэння загінуў.
Другі трагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Крынкі Лёзненскага раёну. Тут а 8 гадзіне раніцы проста на вуліцы быў знойдзены мёртвым мясцовы жыхар. Папярэдне высветлена, што яго збіў аднавясковец пасля супольнага ўжывання алкаголю.