12:00

+3

8 м/с

985 гПа

15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

00:00

+2

8 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Цюльпаны да 8 сакавіка

26.02.2025 17:05

1370 праглядаў, 0 каментароў

Прааналізавалі змест аб’яваў на «Куфары», дзе прапануюць рабіць папярэднія замовы на кветкі

Пасля 20 лютага аб’явы на «Куфары» пра папярэднія замовы на цюльпаны з’яўляюцца рэгулярна, а з 26 лютага — нават па некалькі разоў на дзень.

Адразу заўважым: большасць складальнікаў аб’яваў — прыватныя асобы. За выключэннем прапаноў ад вядомага ў Оршы Садовага цэнтра «Травінка». Дакладны кошт кветак цэнтр не ўказвае — піша «па дамоўленасці». Затое з асартыментам можна пазнаёміцца не толькі на сайце аб’яваў, але і на Instagram-старонцы «Травінкі».

Прапановы ад прыватных прадаўцоў у асноўным стандартныя: пакупнікам раяць замаўляць кветкі загадзя і вялікім оптам. Абяцаюць, у прыватнасці, што пры замове ад 50 шт. адна кветка будзе каштаваць 3 рублі, а калі меней, то 3 з паловай. 3,5 рубля — стандартны кошт на дадзены момант.

Але пакупнікоў папярэджваюць, што прапанова дзейнічае толькі да 3-4 сакавіка. Таксама прапануюць бясплатную ўпакоўку з крафтавай паперы і дастаўку па Оршы за 2 рублі. Да слова, па дамоўленасці кветкі прывязуць і ў Коханава, і ў Талачын.

Звяртае на сябе ўвагу і аб’ява пра надзвычай танныя цюльпаны — па 1,8 рубля за штуку. Але гэта штучныя папяровыя кветкі з сюрпрызам — унутр кожнага «цюльпанчыка» укладзена цукерка.

Не хочучы пакрыўдзіць сумленных прадпрымальнікаў, мы вымушаны нагадаць аршанцам і пра бяспеку падчас пакупак праз інтэрнэт. Нярэдка бываюць выпадкі, калі гандляры-махляры бяруць у пакупнікоў перадаплату, а потым знікаюць. Таксама не варта «весціся» на прапановы паведаміць дадзеныя сваіх банкаўскіх картак — вас могуць пакінуць не толькі без кветак, але і без грошай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Цюльпаны да 8 сакавіка

Прааналізавалі змест аб’яваў на «Куфары», дзе прапануюць рабіць папярэднія замовы на кветкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение