00:00

+1

5 м/с

999 гПа

03:00

+1

4 м/с

1000 гПа

06:00

+0

3 м/с

1001 гПа

09:00

+2

3 м/с

1003 гПа

12:00

+6

4 м/с

1003 гПа

Орша, Здарэнні

З сякерай — на суседа

27.02.2025 12:17

2431 прагляд, 0 каментароў

Жыхар Аршанскага раёна сапсаваў суседу маёмасць і з сякерай ламіўся да яго ў дзверы

У ноч з 7 на 8 лютага 34-гадовы мужчына сякерай пашкодзіў кола аўтамабіля свайго суседа, а потым з той самай сякерай кінуўся трушчыць дзеверы ў суседскую хату, патрабуючы яго ўпусціць унутр, каб “разабрацца”. Сусед, пераканаўшыся ў неадэкватнасці нападніка, патэлефанаваў у міліцыю.

Свае дзеянні хуліган патлумачыў тым, што яму падалося, нібыта сусед за ім сочыць. І прызнаўся, што злоўжывае алкаголем, але ўжо тыдзень устымліваўся ад спіртовых напояў. Таму, маўляў, арганізм “даў збой” - пачаліся трызненні і як вынік неадэкватныя паводзіны.

Дэбашыра затрымалі і накіравалі на медычнае абследаванне. Супраць яго распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.339 (Хуліганства). Аршанскі міжраённы следчы камітэт апытвае сведак і высветляе акалічнасці здарэння. Затрыманаму пагражае да трох гадоў зняволення.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: З сякерай — на суседа

Жыхар Аршанскага раёна сапсаваў суседу маёмасць і з сякерай ламіўся да яго ў дзверы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение