Віцебскі індывідуальны прадпрымальнік спрабаваў размясціць замову на выраб сувенірных магніцікаў у Віцебскай друкарні. Аднак намеснік дырэктара адмовіўся прымаць замову, бо магніцікі былі прысвечаны 500-гадоваму юбілею Бітвы пад Оршай. Нейкімі юрыдычнымі прычынамі сваю адмову намеснік дырэктара патлумачыць не змог.
Дарэчы, мерапрыемствы прысвечаныя Бітве пад Оршай працягваюцца як у Беларусі, так і ў за межамі нашай краіны. Напрыклад, 19 кастрычніка ў Маскве плануецца правядзенне лекцыі прысвечанай юбілею перамогі.