15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

00:00

+2

8 м/с

984 гПа

03:00

+1

6 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

Гадзіна — на ўсю вёску

02.03.2025 14:07

533 прагляду, 0 каментароў

Разбіраліся, як працуюць у Аршанскім раёне перасоўныя ФАПы — фельчарска-акушэрскія пункты на колах

Спачатку - трохі гісторыі. У перасоўных ФАПаў на Аршаншчыне яна досыць кароткая: першы перасоўны медычны комплекс у раёне пачаў працаваць у 2023 годзе. Яго з’яўленне - адметнасць рэфармавання медычнай сістэмы ў Беларусі, паводле якой былі зачынены стацыянарныя фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках.

Так, яны былі не ў кожнай вёсцы, але, што называецца, у “пешай даступнасці” для мясцовых жыхароў. У ФАПе можна было атрымаць медычную дапамогу практычна штодня. Але гэтыя медпункты спасцігнуў той самы лёс, што і іншыя установы - недахоп кадраў. Тады іх вырашылі зачыніць, а дапамогу лекараў дастаўляць на колах.

Перасоўны ФАП - гэта адмысловая машына, падзеленая на тры часткі. Першая частка - гэта месца, дзе пацыенты сядзяцб у чарзе, другая - дзе адбываецца вымярэнне ціску і тэмпературы, тут жа робяць кардыяграму і здаюць аналізы, каб потым адвезці ў лабараторыю. Трэцяя частка - кабінет гінекалагічнага агляду. У выпадку неабходнасці лекары перасоўнага ФАПа даюць накіраванне ў бальніцу, бо іх паслугі - гэта так званая “даўрачэбная дапамога”.

А цяпер, нарэшце, пра тое, наколькі гэтая дапамога даступная для вяскоўцаў. Разважаць пра гэта можна, пазнаёміўшыся з графікам працы перасоўнага ФАПа, які публікуе “Аршанская газета”. Ен складзены такім чынам, што візіты ўрачоў у аддаленыя вёскі адбываюцца ўсяго раз на месяц. Да прыкладу, сёлета ў сакавіку трапіць на медычную кансультацыю жыхары аграгардка Зубрэвічы змогуць на працягу 5-ці з паловай гадзін. Ім, можна сказаць, пашанцавала, тады як жыхарам вёсак Вярхоўе, Хадулы, Мезенава, Дзятлава, Барэйшава, Балотавічы - наадварот. У кожны з гэтых населеных пунктаў перасоўны ФАП завітае толькі на адну гадзіну. Лічыцца, што гэтага дастаткова для пенсіянераў з не самым моцным, мякка кажучы, здароўем.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Гадзіна — на ўсю вёску

Разбіраліся, як працуюць у Аршанскім раёне перасоўныя ФАПы — фельчарска-акушэрскія пункты на колах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение