9 разоў судзімы злачынец спрабаваў абскардзіць свой прысуд у Магілёўскім абласным судзе, але гэта яму не ўдалося. А гісторыя гэтая пачалася ў верасні 2024 года ў цягніку, які ехаў з Оршы ў Мсціслаў.
У матэрыялах справы гаворыцца, што абвінавачаны напіўся ў цягніку і выйшаў не на сваім прыпынку. Калі прачнуўся, то паспрабаваў зайсці ў будынак чыгуначнай станцыі, але дзверы былі зачынены. Далей была злосць, раздражненне і пабітае шкло. Але гэтага аказалася мала - "гарачы мужчына" вырашыў правучыць аўтамабілі на стаянцы.
У выніку – дзве аконныя рамы былі пашкоджаныя, гэта 151,27 руб., а яшчэ ён біў нагой па бакавых люстэрках і дзвярах аўтамабіляў, гэта яшчэ плюс 40 і 97 руб.
Сваю віну гэты чалавек прызнаў, але паспрабаваў змякчыць вырак. Аднак гэта яму не ўдалося.
Цяпер яго чакае 3 гады і 6 месяцаў у калоніі строгага рэжыму, прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму і пакрыццё матэрыяльнай шкоды.
Прысуд уступіў у законную сілу.