03:00

+2

6 м/с

986 гПа

06:00

+2

6 м/с

987 гПа

09:00

+2

6 м/с

987 гПа

12:00

+4

8 м/с

986 гПа

15:00

+5

9 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Аршанскія крыніцы

04.03.2025 19:30

63 прагляду, 0 каментароў

Сёлета, у Год добраўпарадавання, абяцаюць навесці парадак каля гарадскіх крыніц. У Оршы іх некалькі

Прапанову не проста зрабіць гарадскія крыніцы прывабнымі, але і ператварыць іх у турыстычны аб’ект, выказаў дэпутат палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Ен прапануе выкарыстаць для гэтага не толькі дзяржаўныя сродкі, але і добраахвотную працу грамадскасці. Тады, маўляў, усе крыніцы ў Беларусі могуць стаць такімі ж папулярнымі, як ”Трафімава крыніца” на Шклоўшчыне, “Каплічка” у Сянно або крыніца Божай Маці ў Лёзна.

Магчыма, не ўсе гараджане ведаюць, што не толькі ў Аршанскім раёне, але і ў самой Оршы ёсць некалькі крыніц. Праўда, прыкметы дагледжанасці мае толькі адна з іх - “Мурашкіна крыніцы” каля комплекса “Кацюша”. Найхутчэй, і назва, вядомая мясцовым жыхарам, пайшла ад прозвішча чалавека, які яе даглядаў...

Яшчэ адна, безыменная і не настолькі вядомая крыніца ёсць на правым беразе Дняпра ў раёне 1-ай Заводскай вуліцы. Падыйсці да яе можна і з вуліцы Бялінскага. Вада выведзена ў трубу, яе якасць ніколі не даследавалася. Тым не менш, яна досыць папулярная ў рыбакоў, якія тут вудзяць рыбу.

Яшчэ менш вядомая крыніца знаходзіцца на Балканскай гары - так, у Оршы ёсць такі тапаграфічны аб’ект на левым беразе Дняпра. Арыенцір - вуліца 1-я Прыбярэжная.

Ці стануць гэтыя крыніцы аб’ектам прыкладання грамадскіх высілкаў, як гэта прапануе дэпутат Уладзімір Бабічаў, мы зможам даведацца ўжо неўзабаве. Бо наперадзе - красавіцкія “суботнікі”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Аршанскія крыніцы

Сёлета, у Год добраўпарадавання, абяцаюць навесці парадак каля гарадскіх крыніц. У Оршы іх некалькі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение