На лаве падсудных у Оршы аказаўся падлетак. Ён з кастрычніка 2023 года па верасень 2024 года вырашыў "падзарабіць" і ўступіў у арганізаваную групу, якая займалася незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Рабіла яна гэта праз інтэрнэт-краму.
15 верасня 2024 года абвінавачаны ў Тэлеграме атрымаў інфармацыю пра тайнік з альфа-PVP. Такую інфармацыю перадаў іншы ўдзельнік гэтай арганізаванай групы. Не менш за 93,07 грама гэтага рэчыва падлетак набыў, захоўваў і перавозіў, каб потым прадаць, пакуль яго не затрымала міліцыя.
У судзе сваю віну хлопец прызнаў часткова.
У выніку прысуд быў такі: пазбаўленне волі на 10 гадоў у выхаваўчай калоніі без штрафу, а таксама канфіскацыя ў даход дзяржавы мабільнага тэлефона, як сродку ўчынення злачынства.