Мужчына выкарыстоўваў яго для паездак у грамадскім транспарце - ездзіў бясплатна. І толькі праз два гады пільны кантралёр звярнуў увагу, што на пасведчанні пераклеена фатаграфія. Пра свае падазрэнні ён паведаміў у міліцыю.
Міліцыянты высветлілі, што ілжэ - Інвалід мае зусім іншае прозвішча - не тое, якое ўказана ў дакуменце . Яго канфіскавалі і накіравалі ў Аршанскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Эксперты пацвердзілі, што бланк пасведчання інваліда сапраўдны, але раней у ім быў іншы фотаздымак.
Высветлілася таксама, што сапраўдны гаспадар пасведчання памёр 3 гады таму. А яго "пераемнік" прызнаўся, што знайшоў пасведчанне на вуліцы і вырашыў замяніць фатаграфію на сваю, каб "мець права" на бясплатны праезд. Прававую ацэнку дзеянням мужчыны дадуць следчыя.