Маладога чалавека прызналі вінаватым у незаконных без мэты збыту захоўванні і перавозцы наркатычнага сродку. За гэта - абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.
Таксама яго прызналі вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, перавозцы, а таксама незаконным збыце наркатычнага сродку. Пакаранне за гэта - пазбаўленне волі на тэрмін 3 гады без штрафу.
Па сукупнасці злачынстваў, калі стражэйшае паглынае менш строгае, канчаткова хлопцу прызначылі 3 гады ў выхаваўчай калоніі без штрафу.
А яшчэ з яго спагналі даход, атрыманы злачынным шляхам. Гэта 35 рублёў.
Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўстве парадку.