Заказчык планаванай дзейнасці - Таварыства з абмежаванай адказнасцю “ВторИнвест". У выніку збору і перапрацоўкі будаўнічага смецця прадпрыемства плануе атрымаць:
- Матэрыял арганічны для стварэння сродкаў падтрымкі каранёвай сістэмы зялёных насаджэнняў;
- Сумесь прадуктаў мінеральнага паходжання;
- Друз другасны;
- Сумесь асфальтавая;
- Грунт ачышчаны.
Звесткі аб правядзенні папярэдняга інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб планаванай гаспадарчай і іншай дзейнасці з'явілася на афіцыйным сайце Аршанскага райвыканкама. Тэрміны папярэдняга інфармавання - з 5 сакавіка па 26 сакавіка гэтага года.
З 26 сакавіка па 12 чэрвеня плануецца грамадскае абмеркаванне перспектыўнага будаўніцтва пляцоўкі па прыёмцы, захоўванні, сартаванні і перапрацоўцы цвёрдых будаўнічых адкідаў па адрасе: Аршанскі р-н, г.Барань, вул. Савецкая 1-я, 1.
Гэта значыць, будаўніцтва палігона для збору і перапрацоўкі будаўнічага смецця не з'яўляецца вырашаным пытаннем. У выніку грамадскага абмеркавання бакам прапануецца прыйсці да аднаго з варыянтаў:
1. Рэалізацыя праектных рашэнняў на арандаваным участку дзеючага прадпрыемства, размешчаным па адрасе: Аршанскі р-н, г. Барань, вул. Савецкая 1-я, 1.
2. Рэалізацыя праектных рашэнняў на альтэрнатыўнай пляцоўцы. Можна выказваць канкрэтныя прапановы.
3. Адмова ад рэалізацыі праектных рашэнняў.
Канчатковае рашэнне па рэалізацыі праекта павінна быць прынята ў перыяд з 11 чэрвеня па 15 жніўня гэтага года.