09:00

+6

3 м/с

976 гПа

12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

«Сямейнае» забойства

11.03.2025 13:03

256 праглядаў, 0 каментароў

З пачатку гэтага года на Аршаншчыне" на бытавой глебе " здзейснена адно забойства і яшчэ 4 чалавекі апынуліся ў бальніцы

За першыя два месяцы 2025 года ў Аршанскім раёне ў дачыненні да сямейных дэбашыраў распачатыя дзве крымінальныя справы паводле арт. 186 КК Рэспублікі Беларусь (Пагроза забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэнне маёмасці). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне штрафам альбо папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, альбо арыштам на тэрмін да шасці месяцаў.

З гэты самы перыяд на Аршаншчыне да адміністрацыйнай адказнасці па ч.2 арт. 10.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (нанясенне пабояў, якое не пацягнула прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненыя ў дачыненні да блізкага сваяка альбо члена сям'і) прыцягнуты 157 чалавек. Большасць з іх атрымалі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту альбо штрафу памерам ды 10 базавых велічынь (да 420 рублёў).

"Распускаюць рукі" пераважна мужчыны, якія злоўжываюць алкаголем. У большасці выпадкаў праявы хатняга гвалту маюць паўторны характар. Аднак вельмі часта жонкі або сужыцелькі агрэсіўных партнёраў шкадуюць іх, і не заяўляюць пра факты гвалту (часам нават у дачыненні да дзяцей) у праваахоўныя органы, альбо забіраюць ужо пададзеныя заявы. Матывацыяй такіх учынкаў з'яўляецца надзея на выпраўленне, запалохванне з боку агрэсара, сорам за блізкага чалавека і нават прастанароднае сцвярджэнне "б'е - значыць любіць".

Як правіла, адчуванне беспакаранасці і спрыяе паўторным праявам хатняга гвалту. Апошнім часам колькасць такіх фактаў расце: у Віцебскай вобласці на прафілактычным уліку стаяць 3,5 тысячы чалавек. Але на гэты ўлік сямейных дэбашыраў ставяць толькі тады, калі справа дайшла да суда. Калі ж ахвяра пашкадавала агрэсара і нікуды звяртацца не стала, - працяг гвалту практычна гарантаваны. І скончыцца такая гісторыя можа трагічна: факт забойства на бытавой глебе ў Аршанскім раёне - толькі адзін іх 4-х, зафіксаваных за першыя два месяцы 2025 года ў Віцебскай вобласці.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Сямейнае» забойства

З пачатку гэтага года на Аршаншчыне" на бытавой глебе " здзейснена адно забойства і яшчэ 4 чалавекі апынуліся ў бальніцы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение