Кажучы прасцей - гэта платныя экскурсіі на завод. "Прамысловым турыстам" расказваюць гісторыю завода, праводзяць прагулку па тэрыторыі прадпрыемства, паказваюць сэрвісны цэнтр, дзе збіраюць трактары Belarus, а таксама цэхі, дзе вырабляюць дэталі.
Кошт такой экскурсіі на адно дзіця (з 10 да 18 гадоў) – 5 руб., а для дарослага – 6 руб. Дзецям да 10 гадоў - нельга.
Летась на заводзе пабывала паўтары тысячы "прамысловых турыстаў". Сёлета хочуць прыцягнуць яшчэ больш. Напрыклад, нядаўна там пабывалі гімназісты з Барані.
На сайце прадпрыемства гаворыцца, што "Аршанскі інструментальны завод" пачаў працаваць у 1974 годзе. У 2014-2016 з-за спаду прамысловай вытворчасці ў Беларусі значна скараціліся аб'ёмы спажывання інструмента, і да вясны 2017 года завод знаходзіўся на мяжы банкруцтва. У 2017 годзе яго мадэрнізавалі, ён стаў рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", у канцы 2018 акцыі завода перадалі ва ўласнасць ААТ «МТЗ». У 2019 годзе прадпрыемства ўвайшло ў «МТЗ-Холдынг».