Пра гэта па ТБ распавёў намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі НПЦ па геалогіі Васіль Колб.
"Будзем адбіраць пароды, праводзіць даследаванні", - адзначыў беларускі вучоны. Гэта будзе новая тэрыторыя, дзе будуць шукаць вуглевадароды.
Ён падкрэсліў, што вялікі акцэнт робіцца на сыравіну, якая ўжо здабываецца: "Гэта і крэйда, якая, мы ведаем, вырабляецца для цэменту, і шкляныя пяскі для шкляной вытворчасці, гэта і будаўнічы камень. Вось пару гадоў таму мы разведалі базальты, таксама новы від сыравіны для нас".
Даўжыня Аршанскай упадзіны каля 250 км, шырыня ад 120 да 210 км.
Першую нафту ў Беларусі здабылі 20 жніўня 1964 года ў Рэчыцкім раёне.