12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Супраць крадзяжоў у АПК

11.03.2025 20:29

223 прагляду, 0 каментароў

Аршанскі РАУС просіць вяскоўцаў паведамляць пра факты крадзяжоў паліва ў сельгасарганізацыях

З надыходам пасяўной кампаніі супрацоўнікі міліцыі спрабуюць супроцьстаяць патэнцыйным спробам скрасці дзяржаўнае паліва, якое выдаецца для работ на сельскагаспадарчай тэхніцы. Падобныя крадзяжы здараюцца нават не гледзячы на тое, што паліва адмыслова падфарбоўваюць - каб адразу было відаць, ці здабыта яно належным чынам.

Аддзел міліцыі Аршанскага раёна просіць грамадзян быць пільнымі і паведамляць пра любыя спробы скрасці або перапрадаць паліва, выдаткаванае на патрэбы АПК. Са свайго боку міліцыя арганізуе вечаровыя і начныя рэйды па мехдварах і складах сельскагаспадарчых арганізацый.

Першыя ж рэйды выявілі, што ахова гэтых аб’ектаў наладжана слаба. Вакол іх часта няма нават платоў, тэрыторыя не асвятляецца ліхтарамі, а дзе-нідзе бракуе нават самых простых замкоў. Супрацоўнікі міліцыі спадзяюцца на сумленнасць грамадзян, а таксама на тое, што патэнцыйных злодзеяў спалохае прыцягненне да адказнасці - як да адміністрацыйнай, так і да крымінальнай. У прыватнасці, за продаж, набыццё і захаванне падфарбаванага паліва вінаватым пагражае штраф памерам ад 10 да 50 базавых велічынь ( ад 420 да 2 100 рублёў).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Супраць крадзяжоў у АПК

Аршанскі РАУС просіць вяскоўцаў паведамляць пра факты крадзяжоў паліва ў сельгасарганізацыях

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение