Па ўсёй Віцебскай вобласці будуць праводзіць тэхнічную праверку сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння. Гэта будуць рабіць з 11:00 да 18:00 у чацвер 13 сакавіка.
Паведамленні будуць перадаваць:
- Па УКХ і FM радыёпрымачах;
- Па гучнай сувязі гандлёвых цэнтраў, чыгуначных вакзалаў і аўтавакзалаў;
- Па гарадскіх і мабільных тэлефонах;
- Праз SMS-рассылку.
Просьба, захоўваць спакой і грамадскі парадак - папярэджваюць у МНС.
Праверку праводзяць, каб падтрымліваць у пастаяннай гатоўнасці, своечасова папярэджваць людзей пра пагрозы і надзвычайныя сітуацыі, а таксама пра тое, што рабіць у такіх сітуацыях.