09:00

+1

4 м/с

993 гПа

12:00

+5

5 м/с

993 гПа

15:00

+8

5 м/с

993 гПа

18:00

+7

3 м/с

993 гПа

21:00

+3

3 м/с

993 гПа

Орша, Эканоміка

Рамонт ідзе шосты год

13.03.2025 15:45

1902 прагляду, 0 каментароў

Пра пачатак рамонту ў інтэрнаце на вуліцы Бабкова, 4 гаварылі яшчэ ў 2019 годзе, але ён дагэтуль не завершаны

Будынак інтэрната даволі стары - ён быў узведзены яшчэ ў 1961 годзе, і аго абслугоўваннем займаўся Аршанскі льнокамбінат. Але ў 2010 годзе інтэрнат перадалі на баланс КУП “Оршакамунгас”. На той момант усе яго будаўнічыя канструкцыі і інжынерныя сеткі знаходзіліся ў кепскім стане.

Тым не менш, грунтоўны рамонт не праводзіўся, і людзі яшчэ доўга жылі ў антысанітарных умовах. Толькі ў 2019 годзе было прынята рашэнне пра “касметычнае” абнаўленне: у будынку нарэшце адрамантавалі дзверы і пафарбавалі столь у месцах грамадскага карыстання, часткова замянілі трубы, краны, ўнітазы, а на некаторых паверхах і электрапліты.

Аднак ужо тады было зразумела, што частковых паляпшэнняў мала: паўстала пытанне пра капітальны рамонт. Яго распачалі ў 2019-м, але не скончылі і дагэтуль, хаця пытанне пра добраўпарадкаванне інтэрната знаходзіцца на асабістым кантролі ў старшыні райвыканкама Ігара Мароза.

Бясспрэчна, за гэтыя некалькі гадоў было зроблена нямала - змяніўся нават знешні выгляд будынка. Пафарбаваны фасад, заменены інжынерныя сеткі, закуплена новая сантэхніка. Капітальны рамонт, на які, паводле дакументаў, выдаткавана больш за 900 тысяч рублёў, планавалі завяршыць яшчэ ў снежні 2024 года, але ўсе працы яшчэ не скончаны. Абвешчаны чарговы тэрмін завяршэння - красавік 2025 года. Але, як той казаў, “лепей пачутае ды ўбачыць”.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Рамонт ідзе шосты год

Пра пачатак рамонту ў інтэрнаце на вуліцы Бабкова, 4 гаварылі яшчэ ў 2019 годзе, але ён дагэтуль не завершаны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение