За тым, як тэмпература зашкальвае ў Беларусі сёлета, назірае Позірк.
Так 12 сакавіка цяплей за ўсё ў Беларусі было ў Слуцку - 16,5 градуса (ранейшы рэкорд - 14,6).
Перапісаны максімумы ў Мінску — 14,2 (14,1), Магілёве — 15,3 (13,6), Ганцавічах — 15,8 (15,7), Бабруйску — 15,4 (14,8), Беразіно — 15,1 (14,5), Клічаве — таксама 15,1 (14,5), Марынай Горцы — 14,8 (14), Барысаве — 14,6 (13,1) і Мсціславе — 11,3 (8).
Усе ранейшыя рэкорды, указаныя ў дужках, адносяцца да 2002 года, у Мсціславе — да 2015-га.
Аднак здзіўляцца цёплым рэкордам нам давядзецца нядоўга. Ужо ў пятніцу 14 сакавіка чакаецца паступленне халоднай паветранай масы. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, днём пераважна па паўночнай палове краіны — дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег.