У Барані ледзь не здарылася забойства. Унук 67-гадовай пенсіянеркі тры дні з сябрамі распіваў ў ейным доме алкаголь. Калі жанчына не вытрымала і выказала ўнуку ўсё, што пра яго думае, ён узяўся за нож. Малады чалавек нанёс бабулі некалькі удараў нажом. Пацярпелая шпіталізавана ў цэнтральную гарадскую бальніцу Оршы.
У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Замах на забойства". Ён знаходзіцца пад вартай.