Абодва крадзяжы былі здзейсненыя ноччу. У ноч з 6 на 7 кастрычніка невядомы ў Барані, залез у чужы сарай і скраў электраінструмант прыблізна на 8 мільёнаў рублёў. У зхдзяйсненні крадзяжу падазраецца мясцовы жыхар 1987 года нараджэння.
У Оршы падобны крадзёж адбыўся у ноч з 9 на 10 кастрычніка. Невядомы з не зачыненага чардака спрабаваў скрасці швейную фурнітуру, вопратку, рыбалоўныя прылады на суму 1,5 мільёны рублёў. З дапамогай сабакі супрацоўнікі дэпартамента "Ахова" затрымалі дваіх падазраваных. Абодва яны не працуючыя жыхары Оршы, адзін 1987, другі 1982 гадоў нараджэння.