Днём у чацвер 16 кастрычніка ў вёсцы Азярцы Талачынскага раёну загарэўся жылы дом. Пажарам знішчаны маёмасць, пашкоджаны столь, сцены.
У той жа дзень вечарам у Дуброўна па вуліцы Казарскага адбыўся пажар у лазні. Знішчана столь, пашкоджаны дах, сцены.
Трагедыяй скончылася здарэнне ў Шклоўскім раёне. Вечарам каля вёскі Даньковічы жыхар Оршы 1989 года нараджэння кіруючы аўтамабілем Форд наехаў на мясцовую жыхарку 1973 года нараджэння. Уратаваць жыццё жанчыны не ўдалося.