Фільм зняты на аснове ўспамінаў пра гэты раён горада жыхара Заходняй 1937 года нараджэння Барыса Іванавіча Дольнікава. Увесь расказ старажыла апісвае перыяд ад з'яўлення каля чыгуначнай станцыі Орша - Заходняя першага жылога дома і да пасляваенных гадоў. Распавядаючы пра жыццё раёна, Барыс іванавіч карыстаецца не толькі ўласнымі ўспамінамі, але і расказамі іншых відавочцаў, якія былі старэйшымі за яго. З'яўленне раёну, яго развіццё, украінскі ўплыў на міжваенную Заходнюю і дзве вайны - усё гэта ў новым фільме Эдуарда Навагонскага. Акрамя вуснага расказу, відэа аздоблена шматлікімі фота і іншымі матэр'яламі.
Прапануем вашай увазе ролік цалкам.